https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь пакуль не збіраецца пастаўляць нафтапрадукты цераз расійскія парты


Пра гэта паведаміў віцэ-прэм`ер Уладзімір Сямашка.
Беларусь пакуль сур`ёзна не разглядае пытанне аб пастаўках нафтапрадуктаў цераз расійскія парты, Міжнароднага кангрэса прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, які праходзіць 15 верасня ў Мінску.

"Мы шмат наогул пытанняў разглядаем, але не больш за тое, — сказаў Сямашка. — Эканоміка ў аснове ўсяго стаіць. Калі паступіць прапанова, больш выгадная і лепшая за існыя варыянты хоць на капейку, тады будзем разглядаць сур`ёзным чынам, а пакуль гэтая прапанова няпэўная".

Пры гэтым ён падкрэсліў, што Расія не збіраецца звязваць пастаўкі нафты ў Беларусь з рэалізацыяй беларускіх нафтапрадуктаў цераз яе парты.

"Няма такога патрабавання, мы адрэгулявалі ў красавіку, падпісаўшы пакет дакументаў з расійскім бокам, адносіны ў нафтавай сферы да 2025 года — якія аб`ёмы, як вызначаюцца, узаемныя ўмовы", — сказаў Сямашка.

Беларусь экспартуе нафтапрадукты ў краіны далёкага замежжа, выкарыстоўваючы прыбалтыйскія і ўкраінскія парты.

Разам з тым, як паведаміла ў жніўні прэс-служба Крамля, падчас нарады з удзелам прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна кіраўнік РЖД Алег Белазёраў паскардзіўся, што беларусы адмаўляюцца ад паслуг расійскіх чыгунак на карысць прыбалтыйскай інфраструктуры, калі прадаюць на экспарт нафтапрадукты.

"Па нафтаналіве мы далі 50-працэнтную зніжку для перавозкі з беларускіх заводаў. Але беларускія заводы пакуль не выкарыстоўваюць ні Усць-Лугу, ні Санкт-Пецярбург, а едуць у рэспублікі Прыбалтыкі. Мы вядзем дыскусію, яны кажуць, што ў іх доўгатэрміновыя кантракты заключаныя, але мы імкнемся выбудоўваць з імі дыялог", — заявіў Белазёраў.

Рэагуючы на гэтыя словы, Пуцін звярнуў увагу, што Беларусь атрымлівае толькі расійскую нафту, і таму трэба звязаць гэтае пытанне з транспартаваннем беларускіх нафтапрадуктаў цераз расійскія парты.

"Гэта трэба абмяркоўваць ў больш шырокім фармаце, бо на беларускіх НПЗ перапрацоўваецца наша нафта, іншай няма і наўрад ці з`явіцца. Таму гэта трэба запакетаваць — ад атрымання нашай нафты да адпаведных пытанняў выкарыстання нашай інфраструктуры. Вось і ўсё, і мы, думаю, тады досыць хутка пра гэта дамовімся. Гэта ж нікому не на шкоду, але трэба, каб усе атрымлівалі выгаду ад комплексу сумеснай працы", — сказаў Пуцін 16 жніўня ў Калінінградскай вобласці на нарадзе па развіцці транспартнай інфраструктуры паўночнага захаду РФ.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 15 верасня 2017
 
Дата публикации:15.09.2017
Тематика:Транспорт, Экономика
Просмотров:944
 
Ключевые слова:
Прибалтика Логистика Нефть
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме