https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Алжыр прапаноўвае Беларусі вызначыць пералік канкрэтных мер для актывізацыі ўзаемадзеяння


Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.
На палях сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку 22 верасня адбылася сустрэча кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў Алжыра Абдэлькадэрам Месахелем.

у ходзе сустрэчы кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства адзначыў неабходнасць пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і рэалізацыі сумесных праектаў.

Са свайго боку Абдэлькадэр Месахель ініцыяваў правядзенне візіту ў Алжыр беларускай дэлегацыі экспертнага ўзроўню для вызначэння пераліку канкрэтных мер, якія дазволяць актывізаваць двухбаковае ўзаемадзеянне. Бакі сышліся ў думцы аб важнасці ўстанаўлення прамых кантактаў паміж прадстаўнікамі бізнесу дзвюх краін.

Уладзімір Макей таксама правёў сустрэчу з сірыйскім міністрам замежных спраў Валідам аль-Муалемам, у цэнтры ўвагі якой знаходзілася сітуацыя ў Сірыі і перспектывы яе ўрэгулявання.

Кіраўнік МЗС Сірыі выказаў асаблівую падзяку Беларусі за супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы, у прыватнасці за прыём сірыйскіх дзяцей, якія знаходзіліся на аздараўленні ў дзіцячым лагеры "Зубраня" ў жніўні 2017 года. Бакі абмеркавалі таксама пытанні ўзаемадзеяння ў сферы гандлю і адукацыі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 23 верасня 2017
 
Дата публикации:23.09.2017
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:847
 
Ключевые слова:
Товарооборот Сирия Алжир
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме