https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кітайская правінцыя Ганьсу гатова пашыраць міжрэгіянальныя сувязі з беларускімі рэгіёнамі


Пра гэта паведамляе прэс-служба ўрада.
Намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін сустрэўся 4 верасня ў Мінску з губернатарам кітайскай правінцыі Ганьсу Тан Жэньцзянем.

Падчас сустрэчы віцэ-прэм`ер адзначыў, што ў Беларусі і Ганьсу ёсць магчымасці для далейшага развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

"Сёння вы будзеце знаёміцца са стратэгічным для дзвюх краін праектам — Кітайска-беларускім індустрыяльным паркам "Вялікі камень". Многія правінцыі ўжо прадстаўлены ў парку, чакаем, што да іх далучацца і кампаніі Ганьсу. Беларусь таксама зацікаўлена ў стварэнні ў Ганьсу сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі", — сказаў Калінін.

Намеснік прэм`ер-міністра таксама звярнуў увагу на развіццё транспартных зносін Кітай — Беларусь — краіны ЕС. Штотыдзень Беларусь прымае да 15 кантэйнерных цягнікоў з Кітая. Адкрыты рэгулярныя авіязносіны Пекін — Мінск — Будапешт — Пекін. Рэйсы ажыццяўляюцца чатыры разы на тыдзень.

Калінін таксама адзначыў, што ўжо наладжаны цесныя сувязі паміж правінцыяй Ганьсу і Гродзенскай вобласцю: кітайская карпарацыя рэканструюе гасцініцу ў абласным цэнтры, там жа ў мінулыя выхадныя адкрыты цэнтр народнай кітайскай медыцыны, а ў Мінску з`явіўся новы рэстаран кітайскай кухні. Правінцыя Ганьсу нарошчвае пастаўкі з Беларусі малака, соку і іншай харчовай прадукцыі.

Тан Жэньцзянь у сваю чаргу адзначыў, што правінцыя Ганьсу гатова пашыраць сувязі з беларускімі рэгіёнамі і развіваць супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы "Адзін пояс — адзін шлях". Выгаднае геаграфічнае становішча Беларусі будзе спрыяць арганізацыі зручных транзітных калідораў для кітайскай прадукцыі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 5 верасня 2017
 
Дата публикации:05.09.2017
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Экономика
Просмотров:1159
 
Ключевые слова:
Один пояс -один путь Китай Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме