Знешні гандаль Беларусі развіваецца збалансавана: сярэднямесячныя вартасныя аб’ёмы экспарту тавараў і паслуг склалі за 10 месяцаў 2023 года $3,95 млрд, імпарту — $3,88 млрд. У выніку за студзень — кастрычнік 2023 года агульнае дадатнае сальда тавараў і паслуг склала $665,7 млн.
Сальда знешняга гандлю таварамі ў кастрычніку склалася адмоўнае ў памеры $148,1 млн. У цэлым за студзень — кастрычнік 2023 года яно склала мінус $1,66 млрд. Пры гэтым памесячныя аб’ёмы экспарту тавараў растуць пачынаючы са жніўня 2023 года. За 10 месяцаў 2023 года тэмп росту экспарту тавараў у параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года склаў 107,1 працэнта.
Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі было кампенсавана знешнім гандлем паслугамі, дадатнае сальда якога ў студзені — кастрычніку 2023 года склала $2,3 млрд. Пры гэтым памесячнае сальда паслуг стабільна перасягае $200 млн. За 10 месяцаў 2023 года экспарт паслуг склаў $7 млрд, імпарт — $4,7 млрд.
Захоўваецца тэндэнцыя павелічэння знешнегандлёвага абароту тавараў і паслуг. У студзені — кастрычніку 2023 года ён вырас амаль на 10 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, склаўшы $78,3 млрд.
Звязда, 11 снежня 2023