https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь прымае меры па зніжэнні ўздзеяння змяненняў клімату на эканоміку


Аб гэтым паведаміў 26 ліпеня на прэс-канферэнцыі галоўны навуковы супрацоўнік аддзела міжнародных праектаў РУП "Бел НДЦ "Экалогія" Іван Наркевіч.
У Беларусі прымаюцца меры па зніжэнні ўздзеяння змяненняў клімату на розныя галіны эканомікі

"Цяпер распрацоўваецца стратэгія нізкавугляроднага развіцця Беларусі, ужо ёсць яе праект, - адзначыў Іван Наркевіч. - Плануецца больш выкарыстоўваць аднаўляльныя крыніцы энергіі - вецер, ваду, цяпло. Будучае за імі".

Начальнік службы навукова-метадычнага забеспячэння гідраметэаралагічнага і радыяцыйна-экалагічнага маніторынгу і фондаў даных Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Віктар Мельнік расказаў, што ў лютым 2017-га зацверджана праграма развіцця сістэмы гідраметэаралагічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы на 2017-2021 гады, якая змяшчае раздзел аб кліматычным абслугоўванні. Ён накіраваны на распрацоўку рэкамендацый па адаптацыі да змянення клімату асноўных надвор`езалежных галін - сельскай гаспадаркі, энергетыкі, камунальнай гаспадаркі.

Акрамя таго, у Беларусі зацверджаны план мерапрыемстваў па рэалізацыі Парыжскіх пагадненняў, які прадугледжвае зніжэнне выкідаў парніковых газаў у атмасферу.

Рэалізуецца дзяржпраграма навуковых даследаванняў на 2016-2020 гады, у рамках якой праводзіцца вывучэнне і даецца ацэнка ўплыву ўрбанізацыі, меліярацыі на кліматычныя водныя і зямельныя рэсурсы.

Паводле ацэнак экспертаў, у Беларусі прыкладна 40 працэнтаў усіх страт ад небяспечных і неспрыяльных з`яў надвор`я нясе сельская гаспадарка.

Як адзначыў галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута прыродакарыстання НАН Уладзімір Логінаў, выкарыстанне кліматычнай інфармацыі - адзін з магчымых рэзерваў паляпшэння прадукцыйнасці ў сельгасгаліне, аднак галоўным з`яўляецца павышэнне культуры земляробства і выкарыстанне сучасных тэхналогій.

27 ліпеня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.07.2017
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1040
 
Ключевые слова:
Экология Глобальное потепление Климат Сельское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме