https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Альфа-Банк" дамовіўся з Банкам развіцця аб фінансаванні малога і сярэдняга бізнесу


Аб гэтым паведаміла прэс-служба "Альфа-Банка".
"Альфа-Банк" (Беларусь) і Банк развіцця Рэспублікі Беларусь заключылі пагадненне аб фінансаванні суб`ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Прыватныя кампаніі атрымаюць доступ да крэдытных сродкаў па стаўках ад 11,5% гадавых у беларускіх рублях тэрмінам да пяці гадоў.

Умовы пагаднення прадугледжваюць фінансаванне дзейных суб`ектаў гаспадарання, у тым ліку зноў створаных арганізацый або індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць менш за год з моманту рэгістрацыі. Сродкі праграмы даюцца кампаніям, кліентам "Альфа-Банка", з колькасцю супрацоўнікаў да 250 і гадавым аб`ёмам выручкі да 25 млн рублёў.

Як адзначаюць у банку, кампаніі могуць накіраваць крэдытныя сродкі на фінансаванне праектаў, звязаных з набыццём, рэканструкцыяй, будаўніцтвам, капітальным рамонтам асноўных сродкаў для вытворчай дзейнасці або дзейнасці па аказанні паслуг, гандлёвай дзейнасці, а таксама на набыццё нематэрыяльных актываў (патэнты, ліцэнзіі, таварныя знакі, франшызы).

"Вектар актыўнага ўзаемадзеяння з кампаніямі малога і сярэдняга бізнесу з`яўляецца адным з прыярытэтных ў стратэгіі развіцця "Альфа-Банка". Так, пры ўдзеле Банка развіцця ў 2016 годзе фінансаванне ў "Альфа-Банку" атрымалі больш за 30 кампаній на агульную суму звыш 1,9 млн беларускіх рублёў", — пракаментаваў намеснік старшыні праўлення Аляксей Загарын.

Практычная рэалізацыя праграмы прадугледжвае выкарыстанне двухузроўневага механізма. На першым узроўні Банк развіцця дае рэсурсы банкам-партнёрам, якія спецыялізуюцца на ўзаемадзеянні з суб`ектамі малога і сярэдняга бізнесу. На другім — банкі-партнёры адбіраюць паводле ўзгодненых з Банкам развіцця крытэрыях непасрэдных пазычальнікаў, праводзяць ацэнку іх фінансавага стану і прапанаваных да рэалізацыі праектаў, а таксама прымаюць рашэнні аб выдачы крэдыту па абумоўленай межавай стаўцы.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 18 лютага 2017
 
Дата публикации:18.02.2017
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:931
 
Ключевые слова:
Предпринимательство Малый и средний бизнес Кредиты Финансы "Альфа-Банк"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме