https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пасля дастаўкі на будаўнічую пляцоўку новы корпус рэактара для Беларускай АЭС пройдзе дасканалую тэхнічную экспертызу


Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным каментары расійскай інжынірынгавай кампаніі "Атамстройэкспарт" з нагоды няштатнай сітуацыі, якая ўзнікла падчас транспарціроўкі грузу.
У каментары, распаўсюджаным прэс-службай кампаніі, адзначаецца, што корпус рэактара перавозіцца ў суправаджэнні прадстаўніка завода-вытворцы "АЭМ — Атаммаш".

"Згодна з тэхнічным рэгламентам, корпус рэактара перавозіцца ў транспартным ахоўным кажуху, у агараджальнай габарытнай канструкцыі, пры выкананні ўсіх тэхнічных патрабаванняў па бяспецы транспарціроўкі, — запэўнілі ў "Атамстройэкспарце". — У ноч з 25 снежня на 26 снежня пры манеўровых працах на адной са станцый беларускай чыгункі адбылося судакрананне ахоўнага кажуха з апорай кантактнай сеткі. Пасля прыбыцця грузу на пляцоўку збудавання АЭС будзе праведзеная дасканалая тэхнічная экспертыза на ўваходным кантролі ў адпаведнасці з дзейнымі нормамі і правіламі".

Пра інцыдэнт з новым корпусам рэактара паведаміў 26 снежня інтэрнэт-рэсурс charter97.org са спасылкай на жыхара Талачынскага раёна (Віцебская вобласць). Паводле слоў крыніцы, корпус закрануў апору кантактнай сеткі і мог атрымаць пашкоджанні.

27 снежня аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў РУП "БелАЭС" апублікаваў на сайце прадпрыемства паведамленне, у якім прызнаў факт няштатнай сітуацыі. Прадстаўнікі БелАЭС паведамілі, што 26 снежня на станцыі Слаўнае "падчас выканання манеўровых аперацый" адбылося "нязначнае дакрананне ахоўнага металічнага транспартнага кажуха звышхнегабарытнага грузу да апоры кантактнай сеткі". "Пашкоджанняў на корпусе рэактара не выяўлена. Парушэння графіка руху цягнікоў не было. Груз далей перамяшчаецца згодна з ўстаноўленым раскладам", — гаворыцца ў паведамленні.

Новы рэактарны корпус выраблены на замену ранейшаму, з якім таксама здарыўся інцыдэнт: 10 ліпеня на будпляцоўцы станцыі падчас выпрабавальнай трэніровачнай устаноўкі корпуса рэактара 330-тонны агрэгат сарваўся і ўпаў.

Цяперашні корпус рэактара ВВЭР-1200 важыць больш за 330 тон, яго вышыня — 13 метраў, дыяметр — 4,5 метра. У канцы кастрычніка яго адправілі з Валгадонска ў Беларусь.

Як распавёў гендырэктар АТ "Атамэнергамаш" Андрэй Нікіпелаў, транспарціроўка вырабу да пункта прызначэння ўяўляе сабой складаную лагістычную аперацыю: дастаўка ад завода-вытворцы на спецыялізаванай аўтатэхніцы на прычал Цымлянскага вадасховішча ў Валгадонску, транспарціроўка па рацэ да Новаваронежа, а далей — у Астравец па чыгунцы спецыялізаваным транспартам.

На Астравецкую пляцоўку, дзе будуецца БелАЭС, новы корпус павінен прыбыць да канца года.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 27 снежня 2016
 
Дата публикации:27.12.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:760
 
Ключевые слова:
Строительство Белорусская АЭС Безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме