https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пастаўкі ялавічыны ў Кітай могуць быць арганізаваны ў I квартале 2017 года


Аб гэтым паведаміў 30 снежня міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц.
Леанід Заяц нагадаў, што прайшлі сертыфікацыю і атэстацыю кітайскіх экспертаў 4 беларускія мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Яшчэ 9 заявілі аб сваіх намерах прайсці гэтыя ж працэдуры.

"Па выніках сертыфікацыі прадстаўнікі галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення па кантролі Кітая далі высокую ацэну ўзроўню вытворчасці нашых прадпрыемстваў, якасці кантролю за выпускам прадукцыі, сыравіне. Гэта ўсяляе аптымізм, што нашы прадпрыемствы ў I квартале 2017 года будуць мець магчымасць пастаўляць прадукцыю на кітайскі рынак", - сказаў кіраўнік ведамства. У цэлым ён называе кітайскі рынак перспектыўным для беларускіх перапрацоўчых прадпрыемстваў. Сертыфікацыю прайшлі 34 малочныя прадпрыемствы, заявілі аб намеры яшчэ 6 прадпрыемстваў. У гэты рэгіён пастаўляюцца ультрапастэрызаваныя сыроватка і малако.

"Агульны аб`ём экспарту прадпрыемстваў Мінсельгасхарча ў Кітай складзе па выніках бягучага года амаль $7,5 млн", - адзначыў Леанід Заяц. У планах - наладзіць экспарт мяса птушкі.

"Птушкагадоўчыя прадпрыемствы краіны разглядаюць магчымасць уваходжання на рынак Кітая. Яны былі на выстаўцы ў Шанхаі.

Прадукцыя выклікала пэўны інтарэс кітайскага спажыўца", - дадаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання.

30 снежня 2016, Мінск
Аксана Каруна - БЕЛТА
 
Дата публикации:30.12.2016
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:874
 
Ключевые слова:
Сельское хозяйство Беларусь-Китай Продовольствие
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме