https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь пераходзіць да выкарыстання бяспечных для азонавага слоя і навакольнага асяроддзя рэчываў у прамысловасці


Аб гэтым паведамілі ў прэс-офісе Праграмы развіцця ААН.
У паскарэнні вываду рэчываў, якія разбураюць азонавы слой, а таксама ў пераходзе на новае бяспечнае халадзільнае абсталяванне

Беларусі дапамагае Глабальны экалагічны фонд і Праграма развіцця ААН: на працягу трох гадоў у краіне рэалізуецца праект "Садзейнічанне ў рэалізацыі паскоранага вываду з абарачэння гідрахлорфторвугляродаў (ГХФВ) у краінах з пераходнай эканомікай".

Праект перш за ўсё садзейнічаў выкананню абавязацельстваў па вывадзе з абарачэння ГХФВ, узятых Беларуссю ў рамках Манрэальскага пратакола - міжнароднага экалагічнага пагаднення, якое аб`яднала намаганні 197 краін у барацьбе са спажываннем небяспечных рэчываў, якія шырока выкарыстоўваюцца ў прамысловасці і халадзільнай тэхніцы.

Паводле слоў кансультанта аддзела рэгулявання ўздзеянняў на атмасфернае паветра і азонавы слой Мінпрыроды Наталлі Кліменка, многія азонаразбуральныя рэчывы, адзначаныя ў Манрэальскім пратаколе, таксама з`яўляюцца і парніковымі газамі.

Пасля ўступлення ў сілу Кігалійскай папраўкі, паводле ацэнак вучоных, уклад Манрэальскага пратакола ў прадухіленне пацяплення складзе 0,5 °C да 2100 года, што даволі істотна, улічваючы мэту Парыжскага пагаднення па клімаце зменшыць сярэднюю тэмпературу на планеце на 2 °C.

Сярод асноўных дасягненняў праекта - вывад больш як 130 т азонаразбуральных рэчываў, устаноўка новага абсталявання, укараненне бяспечных для клімату натуральных холадагентаў у прамысловую галіну.

Акрамя таго, праект садзейнічаў развіццю і ўдасканаленню нарматыўна-прававой базы па рэгуляванні імпарту і выкарыстання ГХФВ.

Спецыялісты мытнай службы, экалагічных інспекцый і тэхнікі халадзільнай галіны атрымалі магчымасць прайсці спецыяльнае навучанне і перападрыхтоўку па тэме вываду шкодных для азонавага слоя, экалогіі і здароўя чалавека рэчываў з прамысловага абароту.

У ліку прыкладаў практычнай рэалізацыі мэт і задач праекта - вопыт ААТ "Давыд-Гарадоцкі электрамеханічны завод", якое з мэтай паэтапнай адмовы ад ГХФВ-141b у якасці растваральніка было паспяхова пераведзена на азонабяспечную тэхналогію ачысткі дэталей, што выкарыстоўваюцца пры зборцы рэле для Мінскага завода халадзільнікаў "Атлант".

Толькі за 2016 год праект дапамог заводу сэканоміць каля Br200 млн (недэнамінаваных). На завод аўтамабільных прычэпаў і кузаваў ТАА "МАЗ-Купава" таксама было пастаўлена новае абсталяванне (поўная камплектацыя тэхналагічнай лініі), яго мантаж плануецца завяршыць у першым квартале 2017 года.

Праект дапамог Беларусі атрымаць міжнародную экспертную падтрымку. Беларускія спецыялісты азнаёміліся з вопытам краін Еўрапейскага саюза, на аснове якога для Беларусі былі распрацаваны навучальныя матэрыялы па тэме, ажыццяўляецца перавод тэхнічных інструкцый для тэхнікаў-халадзільшчыкаў на рускую мову.

У далейшым навучальны кампанент будзе прадоўжаны: у 2017 годзе і ў пачатку 2018-га прадугледжаны новыя адукацыйныя мерапрыемствы для тэхнікаў-халадзільшчыкаў і прадстаўнікоў службы мытнага кантролю.

Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі Праграмы развіцця ААН і Глабальнага экалагічнага фонду "Садзейнічанне ў рэалізацыі паскоранага вываду з абарачэння гідрахлорфторвугляродаў (ГХФВ) у краінах з пераходнай эканомікай" з`яўляецца часткай буйной рэгіянальнай ініцыятывы, у якой акрамя Беларусі ўдзельнічаюць Таджыкістан, Украіна і Узбекістан. Рэалізоўваўся ён сумесна з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі ў перыяд з 2013 па 2016 год.

Бюджэт ініцыятывы склаў $2,2 млн. Асноўнай крыніцай фінансавання выступіў Глабальны экалагічны фонд.

23 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.12.2016
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:801
 
Ключевые слова:
Экология Модернизация ООН
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме