Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0023 рубля (0,11%) да 2,122 рубля.
Курс долара ЗША вырас на 0,0093 рубля (0,47%) і склаў 1,9789 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0121 рубля (0,39%) і склаў 3,0954 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, доля долара ЗША — 30% і еўра — 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Пад паўдня серады нафта застаецца паблізу шматмесячных максімумаў. Марка Brent гандлюецца з некаторым паніжэннем на ўзроўні каля 54 долараў за барэль пасля дасягнення знакавай адзнакі 55 долараў за барэль у панядзелак.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 мск серады вырас на 3,73 капейкі, склаўшы 63,9114 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 7 снежня 2016
Мінск, 7 снежня 2016