https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША і еўра падаражэлі на біржавых таргах


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 17 лістапада 2016 года беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, умацаваўся — да расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0045 рубля (0,22%) да 2,0937 рубля.

Курс долара павялічыўся на 0,0066 рубля (0,34%) і склаў 1,9564 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0027 рубля (0,09%) і склаў 3,0129 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША — 30%, еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Сусветныя цэны на нафту зніжаюцца, сведчаць звесткі таргоў. Цана студзеньскіх ф`ючарсаў на нафту маркі Brent знізілася на 0,34% да 46,47 долара за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга вырас на 36,91 капейкі, склаўшы 64,9154 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 17 лістапада 2016
 
Дата публикации:17.11.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:693
 
Ключевые слова:
Биржевые торги Белорусский рубль Финансы Курс валют
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме