Уладзімір Сямашка адзначыў, што рэзервы для зніжэння сабекошту прадукцыі і павышэння эфектыўнасці работы прадпрыемствам трэба шукаць у першую чаргу ўнутры, не разлічваць толькі на падтрымку дзяржавы.
"Сёння няма такіх прадпрыемстваў, якім няма на чым сэканоміць, - падкрэсліў віцэ-прэм`ер, - рэзервы ёсць ва ўсіх. Над гэтым трэба працаваць пастаянна, не чакаючы даручэнняў і ўказанняў. Эканомію можна знаходзіць у дробязях. Няхай недзе па капейцы, на нейкіх дробных аперацыях, але ў выніку эфект заўсёды будзе".
Уладзімір Сямашка адзначыў, што ўлічваючы энергаёмістую спецыфіку дрэваапрацоўчых вытворчасцей, у аснову павінны быць пакладзены пытанні энергазберажэння. Сапраўднага эфекту ў гэтым напрамку можна дасягнуць шляхам укаранення новых тэхналогій.
Ён падкрэсліў, што дрэваапрацоўчым прадпрыемствам, якія маюць мадэрнізаваныя магутнасці, неабходна больш актыўна і больш гібка ўкараняць новыя тэхналагічныя рашэнні. Устаноўленае абсталяванне ўжо дае магчымасць выпускаць прадукцыю большай глыбіні перапрацоўкі, з дадатковай аддзелкай, і, такім чынам, прадаць яе можна па больш высокай цане.
Гаворачы аб эфектыўнасці дзейнасці дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, намеснік прэм`ер-міністра звярнуў увагу на важнасць забяспечанасці гэтых вытворчасцей неабходным аб`ёмам зыходнай сыравіны. Ён падкрэсліў, што сыравінная база - гэта аснова ўсяго.
"Важна, каб існуючыя ў краіне рэсурсы, а гэта датычыцца і драўніны, і макулатуры, былі перапрацаваны на нашых прадпрыемствах, - сказаў Уладзімір Сямашка. - Нельга дапускаць, каб каштоўная сыравіна, з якой можна атрымаць гатовыя вырабы - мэблю, паперу, кардон і іншае, ішла па невялікіх цэнах за мяжу, і потым вярталася да нас у выглядзе тых жа вырабаў, якія мы можам вырабіць самі. Неабходна загрузіць свае магутнасці, забяспечыць людзей работай і атрымліваць больш важкую эканамічную выгаду".
Для гэтага ўрадам прыняты шэраг адпаведных мер па абароне інтарэсаў айчынных вытворцаў, забяспечанасці іх сыравінай, нагадаў віцэ-прэм`ер.
Ад прадпрыемстваў цяпер патрабуецца эфектыўнае кіраванне, правільная вытворчая праграма і маркетынгавая палітыка.
На праведзеным пасяджэнні савета канцэрна "Беллеспаперапрам" былі разгледжаны вынікі работы арганізацый канцэрна па выкананні за дзевяць месяцаў галіновай праграмы па зніжэнні затрат на вытворчасць тавараў (работ, паслуг) на 2016 год, пытанні ўкаранення навуковых распрацовак Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта ў арганізацыях канцэрна, а таксама забеспячэння рытмічнай работы прадпрыемстваў канцэрна.
21 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА