Падпісаны пратакол абмену ратыфікацыйнымі граматамі аб уступленні ў сілу дагавора паміж Беларуссю і Пакістанам аб дружбе і супрацоўніцтве. Дакумент замацоўвае завяршэнне адпаведных унутрыдзяржаўных працэдур.
Аналагічныя пратаколы падпісаны і адносна дагавора аб узаемнай прававой дапамозе па грамадзянскіх і эканамічных справах, міжурадавага пагаднення аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах.
У сферы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва бакі падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным цэнтрам маркетынгу і кан`юнктуры цэн МЗС Беларусі і Агенцтвам па развіцці гандлю Пакістана.
Гэты дакумент стварае механізм абмену гандлёвай і эканамічнай інфармацыяй з мэтай развіцця двухбаковага гандлю. Удакладняюцца ўмовы прымянення рэжыму прадухілення двайнога падаткаабкладання.
На гэта накіраваны пратакол аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у адпаведную канвенцыю паміж урадамі дзвюх краін ад 23 ліпеня 2004 года. Нарматыўна-прававая база міжведамаснага супрацоўніцтва папоўнілася мемарандумам аб узаемаразуменні паміж Нацбанкам Беларусі і Дзяржаўным банкам Пакістана.
На развіццё навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння накіравана палажэнне аб стварэнні пакістана-беларускага цэнтра навукі і тэхналогій.
У сферы гуманітарнага супрацоўніцтва заключаны шэраг пагадненняў. У іх ліку пагадненне паміж урадамі аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі, мемарандум аб намерах супрацоўніцтва ў сферы прафесійнай адукацыі паміж Міністэрствам адукацыі Беларусі і Міністэрствам федэральнай адукацыі і прафесійнага навучання Пакістана, пагадненні аб супрацоўніцтве БДТУ і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры з універсітэтам Каід-і-Азам.
Падпісаны таксама пагадненні аб супрацоўніцтве БДТУ з Нацыянальным універсітэтам сучасных моў і з Нацыянальным універсітэтам навукі і тэхналогій. Заключана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж БНТУ і Лахорскім універсітэтам інжынірынгу і тэхналогій.
Заключана пагадненне паміж Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэтам і Нацыянальным універсітэтам сучасных моў аб стварэнні цэнтраў/кафедраў беларускай мовы і мовы урду.
У сферы транспарту падпісана пагадненне паміж урадамі Беларусі і Пакістана аб паветраных зносінах, якое стварае нарматыўную базу для рэгулявання двухбаковых паветраных зносін.
На палях афіцыйнага візіту таксама адбылося падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве ў сферы паштовай дзейнасці.
5 кастрычніка 2016, Ісламабад
БЕЛТА