"Мерапрыемства стала ўжо традыцыйным і праводзіцца з мэтай развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і актывізацыі кааперацыйных сувязей у розных сектарах эканомікі", - гаворыцца ў паведамленні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Праграма форуму прадугледжвае правядзенне пленарнага пасяджэння і трох секцый: "Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва і развіццё", "Стварэнне спрыяльнага інвестыцыйнага клімату. Перавагі і рызыкі", "Умовы вядзення бізнесу. Адкрытая эканоміка і абарона рынку".
Форум плануецца правесці ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Звязда, 9 кастрычніка 2016
Звязда, 9 кастрычніка 2016