https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская харчовая прадукцыя адпавядае ўсім патрабаванням па якасці


Такое меркаванне 30 верасня выказала генеральны дырэктар расійскага прадпрыемства "Архангельскхлеб" Святлана Лапшына ў час Форуму дзелавога супрацоўніцтва ў Слуцку.
"Мы актыўна працуем з беларускімі прадпрыемствамі, закупляючы сыравіну для сваёй вытворчасці, таму што менавіта ваша прадукцыя адпавядае тым патрабаванням, якія мы прад`яўляем да якасці, - адзначыла Святлана Лапшына. - Мы гатовы да супрацоўніцтва як у плане перапрацоўкі, так і ў плане рэалізацыі гатовай прадукцыі, паколькі ў нас ёсць свая рознічная сетка".

У сваю чаргу генеральны дырэктар групы кампаній "Айчынная прадукцыя", член праўлення Бранскай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мамонаў таксама выказаў гатоўнасць да ўстанаўлення дзелавых сувязей.

"Інфармацыя аб прадпрыемствах Слуцкага раёна, якую мы атрымалі на форуме, пасадзейнічае нашаму ўзаемадзеянню", - перакананы ён.

Форум дзелавога супрацоўніцтва праходзіць  ў Слуцку


Мерапрыемства прымеркавана да святкавання 900-годдзя горада і праводзіцца з мэтай развіцця міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, гандлёва-эканамічных і кааперацыйных сувязей, пошуку дзелавых партнёраў.

Сярод удзельнікаў - прадстаўнікі расійскіх і эстонскіх прадпрыемстваў. Арганізатарамі форуму выступаюць Мінскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і Слуцкі раённы выканаўчы камітэт.

30 верасня 2016, Слуцк
Валерыя Гаўрылава - БЕЛТА
 
Дата публикации:30.09.2016
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:896
 
Ключевые слова:
День города Слуцак Качество Товары из Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме