https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У першым паўгоддзі самым стратным ААТ быў МАЗ


У першай палове 2016 года самым стратным адкрытым акцыянерным таварыствам быў Мінскі аўтамабільны завод, а самым прыбытковым — "Газпром трансгаз Беларусь", сведчаць дадзеныя, апублікаваныя Мінфінам.
Прыбытак "Газпром трансгаз Беларусь" у студзені—чэрвені склаў 1,55 трлн недэнамінаваных рублёў (каля 75 млн долараў у эквіваленце), "Беларуськалій" зарабіў амаль 1,3 трлн рублёў (каля 65 млн долараў), "Мазырскі НПЗ" — каля 1 трлн рублёў (50 млн долараў).

Таксама ў дзясятку самых прыбытковых адкрытых акцыянерных таварыстваў увайшлі "Банк развіцця" (878,5 млрд рублёў), "Гомельтранснафта Дружба" (625,7 млрд), "558-мы авіярамонтны завод" (500,8 млрд), "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" (414,9 млрд), "Пеленг" (317,7 млрд), Мінскі завод колавых цягачоў (280,3 млрд), "Прамагралізінг" (237,9 млрд рублёў).

У дзясятку самых стратных ААТ па выніках першага паўгоддзя ўвайшлі Беларускі цэментны завод (чыстыя страты склалі 109,8 млрд рублёў), Барысаўскі мясакамбінат (124,6 млрд), "Бабруйскаграмаш" (133,9 млрд), "Амкадор" (142,3 млрд), "Светлагорскі ЦКК" (161,6 млрд), "Крычаўцэментнашыфер" (173,1 млрд), "Белгархімпрам" (194,4 млрд).

У тройцы найбольш стратных ААТ — "Краснасельскбудматэрыялы" (254,8 млрд), "Гродна Азот" (453,9 млрд) і Мінскі аўтамабільны завод (593,6 млрд).

На думку беларускіх эканамістаў, адмоўныя вынікі гаспадарчай дзейнасці прамысловых прадпрыемстваў шмат у чым абумоўлены ростам абавязацельстваў, звязаных з пераацэнкай валютных крэдытаў.

"Крэдыты пад мадэрнізацыйныя праекты часта прыцягваліся ў замежнай валюце, адпаведна, абавязацельствы прадпрыемстваў пасля дэвальвацыі істотна павялічыліся. У той жа час да чаканага росту эфектыўнасці мадэрнізацыя не прывяла, і таму сёння многія прампрадпрыемствы ў стратах", — мяркуе навуковы супрацоўнік Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC) Дзмітрый Крук.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 30 верасня 2016
 
Дата публикации:30.09.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:514
 
Ключевые слова:
Товары из Беларуси Рентабельность Статистика Финансы Девальвация Кредиты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме