https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Экспартныя цэны на некаторыя віды малочнай прадукцыі павышаны ў Беларусі


Узровень мінімальных экспартных цэн, якія рэкамендуюцца, на некаторыя віды малочнай прадукцыі павышаны з 9 верасня, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Так, мінімальная рэкамендуемая экспартная цана 1 кг масла тлустасцю 72,5 працэнта вырасла з 225 да 245 расійскіх рублёў, тлустасцю 82,5 працэнта - з 255 да 275 расійскіх рублёў.

Акрамя таго, цана 1 кг сухога натуральнага малака тлустасцю 25 працэнтаў і сухога малочнага прадукту тлустасцю вышэй за 1,5 працэнта вырасла з 205 да 215 расійскіх рублёў.

Папярэдні раз мінімальныя рэкамендуемыя экспартныя цэны на некаторыя віды малочнай прадукцыі былі скарэкціраваны 23 жніўня.

12 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.09.2016
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:920
 
Ключевые слова:
Экспорт Молочная продукция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме