"Нашы краіны і народы звязваюць шчырая дружба і плённае супрацоўніцтва ў розных сферах дзейнасці. За 25 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кітаем пройдзены вялікі шлях насустрач адзін аднаму. Паміж намі няма закрытых тэм. Мы сталі стратэгічнымі партнёрамі і прадаўжаем рухацца далей", - заявіў Прэзідэнт.
Паводле яго слоў, вялікую ролю ў гэтым працэсе адыгрываюць цесныя міжрэгіянальныя сувязі, што пацвярджаецца прыбыццём дэлегацыі з правінцыі Хунань у Беларусь.
"Ваш цяперашні візіт мае асаблівы характар. Ён праходзіць напярэдадні запланаванай на верасень нашай сустрэчы на вышэйшым узроўні са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Гэтыя перагаворы павінны пакласці пачатак якасна новаму этапу кітайска-беларускага партнёрства - рэалізацыі поўнамаштабных інвестыцыйных праектаў. Не сумняваюся, што гэта спрыяльна паўплывае на работу дзелавых колаў правінцыі Хунань і рэгіёнаў Беларусі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
29 жніўня 2016, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА