https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Савет ЕЭК адобрыў лібералізацыю на валютным рынку ЕАЭС


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.
Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі адобрыў праект Пагаднення аб узгодненых падыходах да рэгулявання валютных праваадносін і прыняцці мер лібералізацыі ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).

 Пагадненне накіравана на забеспячэнне свабоды руху капіталу і грашовых сродкаў, фарміраванне агульнага фінансавага рынку ў дзяржавах-удзельніцах.

У дакуменце вызначаны пералік валютных аперацый рэзідэнтаў дзяржаў ЕАЭС, па якіх краіны саюза не будуць прымяняць валютныя абмежаванні.

У прыватнасці, гэта датычыцца разлікаў паміж рэзідэнтамі ЕАЭС за пастаўку тавараў і паслуг і набыццё нерухомай маёмасці; біржавых аперацый з каштоўнымі паперамі; прадастаўлення і вяртання банкаўскіх крэдытаў і пазык; грашовых пераводаў фізічных асоб унутры мытнай тэрыторыі саюза і інш.

"Пагадненне прадастаўляе магчымасць фізічным і юрыдычным асобам адкрываць на недыскрымінацыйных умовах рахункі ва ўсіх банкаўскіх установах дзяржаў, - адзначыў член калегіі (міністр) па эканоміцы і фінансавай палітыцы ЕЭК Цімур Сулейменаў. - На практыцы набор патрабаванняў да рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў у дзяржавах ЕАЭС сёння розны. Захоўваюцца абмежаванні пры адкрыцці і вядзенні банкаўскіх рахункаў рэзідэнтаў нашых краін у крэдытных установах іншых краін ЕАЭС. Рэалізацыя пагаднення дасць магчымасць забяспечыць аднолькавы падыход для ўсіх грамадзян і суб`ектаў гаспадарання саюза".

Праект пагаднення будзе накіраваны ў краіны ЕАЭС для правядзення ўнутрыдзяржаўных працэдур.

10 жніўня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.08.2016
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:713
 
Ключевые слова:
Валютные операции Либерализация ЕАЭС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме