https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за 270 суб`ектаў гаспадарання трапілі ў рэестр імпарцёраў небяспечнай прадукцыі


Больш за 270 суб`ектаў гаспадарання трапілі ў Рэестр юрыдычных і фізічных асоб, што імпартуюць у Беларусь небяспечную прадукцыю, і небяспечнай прадукцыі, забароненай да ўвозу і абарачэння на тэрыторыі краіны, паведамілі ў прэс-службе Мінгандлю.
Рэестр даступны на сайце Мінгандлю з III квартала 2015 года. Як адзначыў першы намеснік міністра гандлю Артур Карповіч, за названы перыяд з улікам атрыманай ад Міністэрства аховы здароўя і Дзяржстандарту інфармацыі ў рэестр уключаны звесткі аб 277 суб`ектах гаспадарання і больш як 450 відах харчовых і нехарчовых тавараў.

Сярод імпарцёраў-парушальнікаў як вялікія гандлёвыя сеткі, так і індывідуальныя прадпрымальнікі. У пералік імпартных тавараў, забароненых да ўвозу і рэалізацыі, трапляюць дзіцячыя цацкі (бразготкі, арэлі, веласіпеды, хадункі і г.д.), абутак, адзенне для дзяцей дашкольнага і малодшага ўзросту, школьныя прылады, посуд кухонны, выдавецкая і кніжная прадукцыя, мэбля, касметычныя сродкі, бялізна, медыцынскія і піратэхнічныя вырабы, лямпы светлодыёдныя і інш.

Згодна з дакументамі гэтыя тавары выраблены ў Кітаі, Польшчы, Украіне, Турцыі, Італіі, Расіі і іншых краінах. За парушэнне патрабаванняў указа ад 9 лютага 2015 года нумар 48 "Аб мерах па забеспячэнні дзяржаўнага кантролю (нагляду) за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў" работнікі гандлёвай інспекцыі Мінгандлю склалі больш за 230 пратаколаў. Судамі прыменены ўжо штрафныя санкцыі на суму больш як Br9,6 тыс. базавых велічынь.

"Наша краіна не можа і не павінна быць тэрыторыяй для рэалізацыі няякаснага імпарту часам сумніўнага паходжання. Работа ў гэтым напрамку будзе прадоўжана і ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю, што ствараецца на базе Мінгандлю", - падкрэсліў Артур Карповіч.

13 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.07.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:633
 
Ключевые слова:
Госконтроль Реестр Импорт Безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме