У прыватнасці, стаіць задача стварэння адной з самых сучасных інфраструктур тэлекамунікацый ва Усходняй Еўропе.
Прадугледжаная рэалізацыя праграмы "Оптавалакно ў кожны дом". Пашырэнне праекта стварэння сотавай сувязі чацвёртага пакалення на тэрыторыю ўсёй краіны. Па меры распрацоўкі найноўшага стандарту сувязі пятага пакалення будуць запушчаныя адпаведныя пілотныя зоны на тэрыторыі Беларусі. Чакаецца, што ўзровень пранікнення інтэрнэту да 2020 года складзе мінімум 80% хатніх гаспадарак.
Прадугледжаная рэалізацыя праграмы "Оптавалакно ў кожны дом". Пашырэнне праекта стварэння сотавай сувязі чацвёртага пакалення на тэрыторыю ўсёй краіны. Па меры распрацоўкі найноўшага стандарту сувязі пятага пакалення будуць запушчаныя адпаведныя пілотныя зоны на тэрыторыі Беларусі. Чакаецца, што ўзровень пранікнення інтэрнэту да 2020 года складзе мінімум 80% хатніх гаспадарак.
Прадугледжана стварэнне паўнавартаснага электроннага ўрада. Да 2020 года ўсе базавыя адміністрацыйныя паслугі павінны аказвацца ў электронным выглядзе. Усе жыхары краіны будуць мець магчымасць выкарыстоўваць электронны подпіс.
Стандартам для новых дамоў і кватэр павінна стаць сістэма "Разумны дом". Плануецца, што ва ўсім новым жыллі грамадзяне будуць мець магчымасць выкарыстоўваць гэтую сістэму.
Прадугледжана максімальнае ўкараненне ва ўсе галіны эканомікі тэхналогій збору і апрацоўкі вялікіх масіваў даных, перш за ўсё ў медыцыне, гандлі і сельскай гаспадарцы.
Будуць вывучаныя магчымасці выкарыстання найноўшых тэхналогій перадачы і захоўвання інфармацыі ў банкаўскай сферы, дзяржаўным кіраванні, натарыяце і іншых.
За пяцігодку павінны быць знятыя ўсе адміністрацыйныя бар`еры, якія перашкаджаюць развіццю электроннага гандлю, а таксама выкарыстанню вядучых сусветных і рэгіянальных плацежных сістэм. Усе школы краіны намечана забяспечыць высакахуткасным бесправадным інтэрнэтам. Запланавана шырокае выкарыстанне электронных сродкаў навучання (электронныя дзённік, часопіс, падручнік і іншыя).
У транспартнай сферы плануецца стварэнне аўтаматызаваных сістэм маніторынгу і кіравання станам транспартнай інфраструктуры, укараненне інтэлектуальных комплексаў рэгулявання дарожнага руху, сістэм уліку паліўных рэсурсаў.
У прамысловасці — укараненне аўтаномных вытворчых комплексаў, сістэм кіравання на аснове канцэпцыі "Інтэрнэт рэчаў", тэхналогій трохмернага друку, поўная лічбавая інтэграцыя інжынерна-канструктарскіх работ па ўсім ланцужку стварэння кошту.
У сельскай гаспадарцы — пераход да дакладнага земляробства, заснаванага на шырокім выкарыстанні звестак спадарожнікавых сістэм сувязі і навігацыі, аўтаматызаваных сістэм збору інфармацыі і кіравання працэсамі.
У жыллёва-камунальнай гаспадарцы — паўсюднае ўкараненне сістэм аўтаматычнага ўліку і рэгулявання спажывання паліўна-энергетычных рэсурсаў, кантролю за тэхнічным станам аб`ектаў інфраструктуры, паўнатой і правільнасцю налічэння і аплаты жыллёва-камунальных паслуг.
Задачай таксама пазначана стварэнне ў Беларусі "прававога, адукацыйнага і інвестыцыйнага асяроддзя (уключаючы пытанні падаткаабкладання, абароны інтэлектуальнай уласнасці і інвестыцый, руху капіталу), максімальна спрыяльнага для развіцця лічбавых тэхналогій, новых тэхналагічных праектаў, бізнесу ў сферы інфармацыйных тэхналогій і іншага".
Асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016—2020 гады будуць вынесеныя на абмеркаванне V Усебеларускага народнага сходу, які пройдзе ў Мінску 22—23 чэрвеня.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 17 чэрвеня 2016
Мінск, 17 чэрвеня 2016