https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс долара ЗША знізіўся да 19.850 рублёў


Беларускі рубель на валютных таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 7 чэрвеня 2016 года ўмацаваўся да долара ЗША.
Згодна са звесткамі біржы, курс долара ЗША знізіўся на 19 рублёў (0,1%) і склаў 19.850 рублёў.

Курс еўра не змяніўся і складае 22.559 рублёў.

Курс расійскага рубля вырас на 1,99 рубля (0,66%) да 304,05 рубля.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, на які ўплывае сітуацыя з нафтай на сусветным рынку. Цэны на нафту выраслі ў аўторак, бо ўдзельнікі рынку працягваюць сачыць за перабоямі паставак з Нігерыі. На лонданскай біржы ICE Futures цана нафты Brent з пастаўкай у жніўні вырасла да 50,70 долара ЗША за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка знізіўся на 58,05 капейкі, склаўшы 65,2089 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 7 чэрвеня 2016
 
Дата публикации:07.06.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:714
 
Ключевые слова:
Курс валют Финансы Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме