https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь паступальна наблізіцца да еўрапейскага ўзроўню прадукцыйнасці працы


У Беларусі пастаўлена мэта паступальнага набліжэння да еўрапейскага ўзроўню прадукцыйнасці працы.
Аб гэтым гаворыцца ў плане мерапрыемстваў па рэалізацыі Дырэктывы нумар 3, які зацверджаны пастановай Савета Міністраў нумар 336 ад 25 красавіка і апублікаваны на сайце беларускага ўрада.

"Трэці раздзел плана прадугледжвае кардынальнае змяненне якасці кіравання прамысловым комплексам краіны ў мэтах паступальнага набліжэння да еўрапейскага ўзроўню прадукцыйнасці працы", - адзначаецца ў дакуменце.

У гэтай сферы плануецца распрацоўка і рэалізацыя інавацыйных і інвестыцыйных праектаў, арыентаваных на развіццё вытворчасцей з малой энерга- і матэрыялаёмістасцю, стварэнне і развіццё сучасных вытворчасцей, уключаючы імпартазамяшчальныя, у тым ліку на малых і сярэдніх прадпрыемствах. Стаіць задача па стварэнні новых высокатэхналагічных вытворчасцей, а таксама сумесных прадпрыемстваў з вядучымі еўрапейскімі і сусветнымі вытворцамі.

"Прадугледжана ўкараненне ў арганізацыях прамысловага комплексу сістэм менеджменту якасці, адпаведных міжнародным і дзяржаўным стандартам, іх сертыфікацыя, - сказана ў дакуменце. - Будзе ўкараняцца практыка прыцягнення ў якасці прадстаўнікоў дзяржавы ў органах кіравання кіруючых кампаній холдынгаў з удзелам дзяржавы прафесійных кіраўнікоў на конкурснай аснове".

Акрамя іншага, будзе арганізавана работа па выяўленні неэфектыўных вытворчасцей і вытворчых працэсаў і іх ліквідацыі, а таксама па вызначэнні неэфектыўных дапаможных вытворчасцей і іх перадачы на аўтсорсінг.

Савет Міністраў пастановай нумар 336 зацвердзіў план мерапрыемстваў па рэалізацыі Дырэктывы нумар 3 ад 14 чэрвеня 2007 года "Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы", зацверджанай у новай рэдакцыі ўказам нумар 26 ад 26 студзеня 2016 года. Усяго ў план уключаны 111 пунктаў па чатырох раздзелах.

27 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.04.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:529
 
Ключевые слова:
Эффективность труда Модернизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме