https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь прыме ўдзел у буйнейшай харчовай выстаўцы SIAL China ў Шанхаі


Аб гэтым паведамілі на выставачным РУП "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Калектыўная экспазіцыя беларускіх вытворцаў будзе прадстаўлена на буйнейшай у Кітаі харчовай выстаўцы SIAL China 2016, якая пройдзе 5-7 мая ў Шанхаі.

У калектыўнай экспазіцыі беларускіх вытворцаў прымуць удзел шэсць прадпрыемстваў: ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі", ААТ "Брэсцкі мясакамбінат", ТАА "Вялес-Міт", ААТ "Верхнядзвінскі масласырзавод", ААТ "Мілкавіта" і ААТ "Булачна-кандытарская кампанія "Дамачай". Яны прадставяць мясныя далікатэсы, каўбасы, паўфабрыкаты, прадукты з птушкі, розныя віды сыроў, масла, сухое малако, малочную сыроватку, хлебабулачныя вырабы і замарожаныя прадукты.

На выстаўку адправіцца афіцыйная дэлегацыя Беларусі пад кіраўніцтвам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца. Паводле інфармацыі РУП "Белінтэрэкспа", удзел у выстаўцы SIAL China пацвердзілі таксама міністры сельскай гаспадаркі Расіі, Францыі, Польшчы, Чэхіі, Бразіліі. SIAL China - адна з буйнейшых харчовых выставак у свеце - праводзіцца ў Шанхаі з 2000 года.

Асноўныя катэгорыі экспазіцыі - прадукты харчавання, безалкагольныя і спіртныя напіткі, прадукцыя і паслугі індустрыі гасціннасці, перадавыя тэхналогіі і спецыяльнае абсталяванне харчовай і ўпаковачнай вытворчасці. У выстаўцы ў 2016 годзе прымуць удзел каля 2,9 тыс. экспанентаў з больш як 70 краін.

Плануецца, што SIAL China наведаюць каля 80 тыс. чалавек. Выставачныя плошчы складуць больш як 130 тыс. кв.м.

22 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.04.2016
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:968
 
Ключевые слова:
Выставка Китай Продукты питания SIAL China
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме