https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Доля беларускіх лекаў на ўнутраным рынку да 2020 года павінна дасягнуць не менш як 55 працэнтаў


Аб гэтым паведаміў міністр аховы здароўя Васіль Жарко.
Доля айчынных лекавых сродкаў на ўнутраным рынку ў вартасным выражэнні да 2020 года павінна дасягнуць не менш як 55 працэнтаў, паведаміў міністр аховы здароўя Васіль Жарко ў ходзе з`езда фармацэўтычных работнікаў, які праходзіць 22 красавіка ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

Гэта прадугледжана дзяржаўнай праграмай развіцця фармацэўтычнай прамысловасці на 2016-2020 гады. "Па праграме закладзена 55 працэнтаў. Гэта дасць магчымасць насыціць наш рынак, лячэбныя ўстановы і рознічную сетку сучаснымі лекавымі сродкамі", - сказаў Васіль Жарко.

У лютым 2015 года Прэзідэнт Беларусі на нарадзе аб стане і перспектывах развіцця беларускай фармацэўтычнай прамысловасці запатрабаваў забяспечыць насельніцтва даступнымі і якаснымі айчыннымі лекамі. Яшчэ раней была пастаўлена задача, каб на беларускім рынку палавіна лекаў (у грашовым выражэнні) была айчыннай вытворчасці. Цяпер доля беларускіх лекаў складае 52,7 працэнта. У цэлым задача, якую паставіў Прэзідэнт, па росце долі айчынных лекавых сродкаў на ўнутраным рынку, развіцці экспарту, стварэнні вытворчасцей выконваецца, адзначыў міністр.

Сярод задач фармпрамысловасці на бліжэйшую пяцігодку Васіль Жарко назваў рост аб`ёмаў экспартных паставак прадукцыі не менш як у 2 разы, распрацоўку новых падыходаў да фарміравання маркетынгавых мерапрыемстваў па рэалізацыі фармацэўтычнай прадукцыі на ўнутраным рынку, выкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы ў частцы стварэння рабочых месц і зніжэнне сабекошту выпускаемай прадукцыі на 25 працэнтаў.

Удзельнікамі з`езда сталі больш за 300 спецыялістаў фармацэўтычнай галіны, у тым ліку правізары і фармацэўты, прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, устаноў адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку фармацэўтычных і медыцынскіх кадраў, а таксама госці з Расіі, Украіны, Літвы.

Спецыялісты разглядаюць пытанні, якія датычацца асноўных напрамкаў развіцця сучаснай фармацэўтычнай навукі і практыкі ў рэспубліцы. У ходзе секцыйных пасяджэнняў запланаваны абмен набытым практычным вопытам.

Фармацэўтычную галіну Беларусі прадстаўляюць 29 арганізацый, з іх 8 дзяржаўных, 6 - з доляй дзяржавы ў статутных фондах і 15 - прыватнай формы ўласнасці. Дэпартамент фармацэўтычнай прамысловасці Міністэрства аховы здароўя кантралюе дзейнасць 6 фармарганізацый.

22 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.04.2016
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:857
 
Ключевые слова:
Беларусь-2020 Фармацевтика Лекарственные средства Импортозамещение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме