https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія чыноўнікі перасядуць на "Джылі"


Беларускія чыноўнікі - ад кіраўнікоў раённага ўзроўню да міністраў - у далейшым пры набыцці службовых аўтамабіляў павінны арыентавацца выключна на прадукцыю айчыннага аўтапрама.
Адпаведнае даручэнне даў 7 красавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, аглядаючы выстаўку найноўшых узораў тэхнікі, што вырабляецца на беларускіх прадпрыемствах машынабудавання.

 На выстаўцы, у прыватнасці, быў прадстаўлены легкавы аўтамабіль прадстаўніцкага класа, вытворчасць якога СЗАТ "БелДжы" плануе пачаць у Беларусі ўжо ў трэцім квартале бягучага года. Прэзідэнт высока ацаніў навінку з пункту гледжання зручнасці, аснашчанасці і дызайну.

"Ніякага імпарту для чыноўнікаў, акрамя прэм`ера, віцэ-прэм`ераў і вышэйшых службовых асоб", - даручыў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка пры гэтым растлумачыў, што размова не ідзе аб тым, каб за адзін раз перасадзіць усіх чыноўнікаў на такія аўтамабілі, паколькі на гэта пайшлі б вялікія сродкі. Таму замену неабходна праводзіць паступова, па меры ўзнікнення такой неабходнасці.

"Трэба купляць свае аўтамабілі, тым больш яны ў два разы таннейшыя за нямецкія", - адзначыў беларускі лідар.

"Вы сказалі, што машына добрая, значыць, няхай чыноўнікі купляюць. Даручэнне Шэйману (кіраўнік спраў Прэзідэнта Беларусі Віктар Шэйман.): няхай прапрацоўвае, дзе, колькі па плане па ўсёй вертыкалі, пачынаючы ад старшыні райвыканкама і заканчваючы міністрамі", - сказаў Прэзідэнт.

"Самае галоўнае, што мы гэта робім у сябе. Калі гарантыю не вытрымаюць, то прыехаў на завод і зрабіў", - рэзюмаваў беларускі лідар.

7 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.04.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:718
 
Ключевые слова:
Автопром Беларусь-Китай Машиностроение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме