https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Першы транш крэдыту ЕФСР $500 млн пералічаны Беларусі


Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства фінансаў.
Першы транш крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) $500 млн пералічаны Беларусі.

"Беларусь выканала ўмовы для атрымання першага траншу фінансавага крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, падпісанага ў Маскве 25 сакавіка. Сродкі ў памеры $500 млн паступілі ў рэспубліканскі бюджэт 30 сакавіка", - сказана ў паведамленні.

Раней прадстаўнікі Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) растлумачылі, што крэдыт будзе прадастаўлены Беларусі сямю траншамі на працягу 2016-2018 гадоў. Астатнія шэсць траншаў будуць прадастаўляцца па меры выканання адпаведных умоў, з іх два траншы - у 2016 годзе, тры - у 2017-м і адзін - у 2018-м. У Еўразійскім банку развіцця адзначалі, што крэдыт падтрымае праграму рэформ урада і Нацыянальнага банка, якая складаецца з двух вялікіх блокаў мер эканамічнай палітыкі - стварэнне макраэканамічных перадумоў эканамічнага росту і правядзенне рыначных рэформ, нацэленых на забеспячэнне яго ўстойлівасці.

Беларусь у першай палавіне 2015 года падала заяўку на новы крэдыт у памеры $3 млрд у Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС (цяпер мае назву Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця (ЕФСР).

У далейшым першапачаткова агучаная сума крэдыту для Беларусі ў памеры $3 млрд зменшылася ў працэсе перагавораў да $2 млрд. У 2015 годзе Расія выдала Беларусі $110 млн на пагашэнне працэнтаў па расійскім крэдыце, атрыманым у 2010-м.

Акрамя таго, у ліпені таго ж года на рахунак Мінфіна паступілі $760 млн расійскага дзяржкрэдыту для абслугоўвання і пагашэння крэдытаў, выдадзеных раней Беларусі Расіяй і Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця.

30 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.03.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:563
 
Ключевые слова:
ЕФСР Финансы Кредиты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме