https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Беллегпрам" у 2015 годзе павялічыў адгрузку ІП прадукцыі на 21 працэнт


Аб гэтым паведаміў 17 сакавіка старшыня канцэрна Мікалай Яфімчык.
Канцэрн "Беллегпрам" у 2015 годзе ў адрас індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП) адгрузіў прадукцыі на суму каля Br290 млрд, што на 21 працэнт больш, чым год раней.

"Ёсць дамоўленасць з усімі нашымі вытворцамі аб тым, што ніякіх абмежаванняў і іншых дзеянняў у адносінах да індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб з прыватнай формай уласнасці не будзе. І ў мінулым годзе па ІП мы прыраслі на 21 працэнт, а па юрыдычных асобах вышэй. У сумарным выражэнні намі прададзена прадукцыі на суму каля Br1,5 трлн. Гэта амаль месячны аб`ём вытворчасці ўсяго канцэрна", - адзначыў Мікалай Яфімчык.

Ён падкрэсліў, што лічбы сведчаць аб тым, што канцэрн не абмяжоўвае прадпрымальнікаў у рэалізацыі прадукцыі "Беллегпрама".

Мікалай Яфімчык канстатаваў, што "Беллегпрам" прапануе прадпрымальнікам любы від супрацоўніцтва, інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце канцэрна.

"Яны могуць размяшчаць заказы, могуць уладкоўвацца да нас на работу. У нас ёсць былыя прадпрымальнікі, якія працуюць на даволі высокіх пасадах, спраўляюцца з гэтым. Таму ніякага процістаяння няма, мы гатовы прадоўжыць наша супрацоўніцтва", - рэзюмаваў Мікалай Яфімчык.

17 сакавіка 2016, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА
 
Дата публикации:17.03.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:695
 
Ключевые слова:
Беллегпром Предпринимательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме