https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Тайландзе 15 сакавіка падпісаны дакумент аб устанаўленні дружалюбных адносін паміж Віцебскай вобласцю і правінцыяй Аютая


Падпісанне дакумента адбылася ў рамках візіту ў Тайланд парламенцкай дэлегацыі Беларусі на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам, паведамляе прэс-служба ніжняй палаты парламента.
15 сакавіка Андрэйчанка і член камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі, старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў наведалі правінцыю Аютая.

Адбылася сустрэча з губернатарам правінцыі Праюла Ратанасенее. На ёй былі абмеркаваныя пытанні наладжвання міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, навукі і тэхнікі, культуры, адукацыі і турызму.

Візіт парламенцкай дэлегацыі Беларусі ў Тайланд праходзіць з 14 па 18 сакавіка.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 15 сакавіка 2016
 
Дата публикации:15.03.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:642
 
Ключевые слова:
Тайланд Товарооборот Віцебск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме