https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацбанк і дэлегацыя ЕС абмеркавалі супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і крэдытна-інвестыцыйнай сферах


Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка Беларусі.
Нацбанк і дэлегацыя Еўрасаюза абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і крэдытна-інвестыцыйнай сферах.

Перспектывы развіцця супрацоўніцтва Беларусі з Еўрапейскім саюзам у гандлёва-эканамічнай і крэдытна-інвестыцыйнай сферах абмяркоўваліся 24 лютага на сустрэчы старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Паўла Калаура з дэлегацыяй Еўрапейскага саюза, якую ўзначалілі намеснік гендырэктара генеральнага дырэктара Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Катарына Мацернава і віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Ласла Бараняй.

У ходзе сустрэчы членам дэлегацыі Еўрасаюза прадстаўлена інфармацыя аб бягучых макраэканамічных паказчыках і прагнозах развіцця эканомікі Беларусі, грашова-крэдытнай палітыцы, мерах па стымуляванні развіцця прыярытэтных сектараў беларускай эканомікі, у тым ліку з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў міжнародных і еўрапейскіх фінансавых арганізацый. Таксама абмеркаваны прыярытэты выбудоўвання ўзаемадзеяння Беларусі з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам.

24 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.02.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:575
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Кредиты Финансы Инвестиции Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме