https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў 2015 годзе склалі 94,1 працэнта да ўзроўню 2014-га


Такія даныя размешчаны на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі (грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у 2015 годзе склалі 94,1 працэнта да ўзроўню 2014 года.  

У агульным аб`ёме грашовых даходаў аплата працы займае 61,3 працэнта, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, - 8,2 працэнта, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты) - 23,1 працэнта, даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 7,4 працэнта.

16 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.02.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:558
 
Ключевые слова:
Статистика Потребительская корзина Зарплата
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме