https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Наземны комплекс кіравання спадарожнікам "Белінтэрсат-1" афіцыйна ўвядуць у дзеянне 12 красавіка


Аб гэтым 15 лютага далажыў Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў.
Наземны комплекс кіравання спадарожнікам створаны на тэрыторыі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці, персанал падрыхтаваны. Афіцыйны старт рабоце комплексу будзе дадзены 12 красавіка пасля планавых арбітальных выпрабаванняў спадарожніка.

Цяпер па "Белінтэрсаце-1" праводзяцца наладачныя, карэкціровачныя работы. Усе яго сістэмы знаходзяцца ў спраўным стане. З 1 красавіка ён паступіць у кіраванне беларускім бокам. Паслугі сувязі, якія дзякуючы спадарожніку прадаставіць Нацыянальная сістэма спадарожнікавай сувязі і вяшчання, будуць запатрабаваны як у Беларусі, так і за мяжой.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, Кітай ужо заключыў з беларускім бокам дагавор на выкарыстанне 15-20 працэнтаў рэсурсу спадарожніка. "Мы плануем праз некалькі гадоў атрымаць добры прыбытак ад работы нашага спадарожніка", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што Беларусь даўно заслужыла права называць сябе касмічнай дзяржавай. Раней быў запушчаны спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Атрыманыя з яго дапамогай здымкі сталі адным з артыкулаў беларускага экспарту.

15 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.02.2016
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1003
 
Ключевые слова:
Спутник Связь Космос Белинтерсат-1
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме