https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Краінам Садружнасці Незалежных Дзяржаў ва ўмовах эканамічных цяжкасцей неабходна аб`яднаць намаганні ў фінансава-эканамічнай сферы


Аб гэтым заявіў старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў па выніках сустрэчы з прэм`ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым.
"З-за складанай эканамічнай сітуацыі ў свеце, санкцый, якія былі накладзены на Расію, аслаблення нацыянальных валют, цяпер відавочнай становіцца патрэбнасць у аб`яднанні намаганняў у фінансава-эканамічнай сферы ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў", - заявіў Сяргей Лебедзеў.

Паводле яго слоў, такое жаданне відавочна і дыктуе неабходнасць больш частых і выніковых сустрэч, дзелавога абмеркавання і пошуку рашэнняў існуючых праблем.

Сяргей Лебедзеў паведаміў, што на сустрэчы з Андрэем Кабяковым якраз і абмяркоўваліся пытанні эканамічнага ўзаемадзеяння краін СНД у бягучым годзе. Ён канстатаваў, што эканамічны парадак дня ў СНД даволі насычаны, і ў гэтым напрамку чакаецца шмат мерапрыемстваў.

"Для нас гэта вельмі важна, паколькі Беларусь заўсёды займала і займае актыўную ролю ў эканамічным супрацоўніцтве", - падкрэсліў Сяргей Лебедзеў. Ён удакладніў, што на сустрэчы ў прыватнасці размова ішла аб арганізацыі і правядзенні чарговага форуму "Мінскія дзелавыя сустрэчы" восенню бягучага года.

Яшчэ адно бліжэйшае мерапрыемства эканамічнага плана - Маскоўскі міжнародны эканамічны форум, які традыцыйна праходзіць у сакавіку ў прывязцы да пасяджэння Эканамічнага савета СНД. "Мы вельмі разлічваем на тое, што Беларусь будзе дастойна прадстаўлена на гэтым форуме", - сказаў старшыня Выканкама СНД.

Яшчэ адной тэмай сустрэчы стала падрыхтоўка да пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД, якое плануецца правесці ў канцы мая ў Бішкеку. "Парадак дня будзе насычаным і змястоўным. А з улікам пажаданняў нашых кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў па аптымізацыі дзейнасці Садружнасці мы хочам зрабіць усё, каб гэта была дзелавая і выніковая сустрэча", - сказаў ён.

"Мы таксама пагаварылі аб правядзенні асенняга пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў. Беларусь вельмі зацікаўлена ў тым, каб гэты орган Садружнасці быў эфектыўным, таму што менавіта ён вызначае асноўныя напрамкі эканамічнага ўзаемадзеяння", - дадаў Сяргей Лебедзеў.

4 лютага 2016, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:04.02.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:421
 
Ключевые слова:
Содружество независимых государств Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме