Пры гэтым на пачатак мінулага года гэтыя суадносіны складалі 16,6% да ВУП пры аб`ёме доўгу на той момант 12,2 млрд. долараў.
Унутраны дзярждоўг Беларусі ў 2015 годзе вырас удвая: з 48,4 трлн. да 97,4 трлн. рублёў. Пры гэтым суадносіны ўнутранага доўгу да ВУП павялічыліся з 5,7% на пачатак года да 9,8% на яго канец пры парогавым значэнні 20%.
У 2016 годзе ліміт знешняга дзяржаўнага доўгу Беларусі складзе 17 млрд. долараў. Гэта прадугледжана законам аб бюджэце. Ліміт унутранага дзяржаўнага доўгу ўстаноўлены на 2016 год у 115 трлн. рублёў.
Як вядома, у цяперашні час беларускія ўлады вядуць перамовы аб атрыманні двух буйных запазычанняў — крэдытаў Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця на 2 млрд. долараў і Міжнароднага валютнага фонду на 3 млрд. долараў. Акрамя таго, у 2016 годзе ўрад плануе размясціць новы выпуск еўрабондаў і за кошт гэтага прыцягнуць яшчэ 1 млрд. долараў.
Частку новых запазычанняў улады плануюць накіраваць на рэфінансаванне старых даўгоў. Плацяжы па абслугоўванні і пагашэнні знешняга дзярждоўгу, якія трэба будзе ажыццявіць у 2016 годзе, Мінфін ацэньвае ў 3,3 млрд. долараў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 29 студзеня 2016
Мінск, 29 студзеня 2016