https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Павышэнне крэдытнага рэйтынгу Беларусі па класіфікацыі АЭСР абмеркавана на сустрэчы ў Берліне


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Пытанні павышэння крэдытнага рэйтынгу Беларусі па класіфікацыі Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) абмеркаваны на сустрэчы беларускай дэлегацыі ў Берліне з членамі міжміністэрскага камітэта па экспартных гарантыях і экспартных паручыцельствах ФРГ.

У склад беларускай дэлегацыі на чале з першым намеснікам міністра фінансаў Максімам Ермаловічам увайшлі першы намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Міхневіч, намеснік міністра эканомікі Антон Кудасаў, намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Дзмітрый Калечыц.

Члены беларускай дэлегацыі таксама сустрэліся з прадстаўнікамі кіраўніцтва банка "АКА Аусфуркрэдыт-ГмбХ", што спецыялізуецца на фінансаванні экспартных здзелак. Бакі абмеркавалі перспектывы далейшага ўзаемадзеяння беларускага боку з германскім банкам, іншыя пытанні, маючыя ўзаемны інтарэс.

Як паведамілі ў МЗС, шырокі спектр пытанняў узаемадзеяння ў міжнародных эканамічных арганізацыях і фінансавых структурах абмяркоўваўся і на сустрэчы беларускага пасла ў Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Сяргея Алейніка з першым намеснікам міністра фінансаў гэтай краіны Грэгам Хэндсам.

Таксама разглядаліся перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння ў банкаўска-фінансавай сферы ў мэтах развіцця беларуска-брытанскага эканамічнага супрацоўніцтва.

15 студзеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.01.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:601
 
Ключевые слова:
Германия Кредиты Финансы Рейтинг Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме