https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Украіна прыпыніла дзеянне рашэння аб увядзенні спецпошліны на беларускі імпарт да 1 мая


Аб гэтым сказана ў паведамленні Міжведамаснай камісіі па міжнародным гандлі Украіны па выніках пасяджэння 13 студзеня.
Украіна прыпыніла дзеянне рашэння аб увядзенні спецпошліны на беларускі імпарт да 1 мая. Паведамленне апублікавана ў афіцыйнай газеце ўрада "Урядовый курьер".

У паведамленні сказана, што камісія, разгледзеўшы вынікі праведзеных кансультацый з кампетэнтнымі органамі Беларусі, прыпыніла дзеянне свайго папярэдняга рашэння ад 13 лістапада 2015 года "Аб прымяненні адэкватных мер у адказ на дыскрымінацыйныя і недружалюбныя дзеянні з боку Рэспублікі Беларусь у дачыненні да законных правоў і інтарэсаў суб`ектаў знешнеэканамічнай дзейнасці Украіны — прадпрыемстваў кандытарскай і піваварнай галінаў" да 1 мая 2016 года.

Нагадаем, украінскі бок меў намер увесці з 20 студзеня спецпошліну ў 39,2% на імпарт шэрагу беларускіх тавараў. Размова ішла аб пастаўках малака і малочных прадуктаў, сыроў, рыбнай прадукцыі, кандытарскіх і хлебабулачных вырабаў, шакаладу, піва, гарэлкі, солі, касметыкі, шампуняў, запалак, кухоннай мэблі, шын, трактароў і некаторых іншых тавараў. Гэтае рашэнне прымалася ў адказ на "дыскрымінацыйныя і недружалюбныя дзеянні" Беларусі ў дачыненні да ўкраінскіх прадпрыемстваў кандытарскай і піваварнай галінаў. Падразумявалася, што размова ідзе аб пастанове Савета міністраў Беларусі № 666 "Аб увядзенні дзяржаўнай санітарна-гігіенічнай экспертызы на тавары, якія ўвозяцца" ад 6 жніўня 2015 года.

28 снежня ў Мінску адбылося другое пасяджэнне беларуска-ўкраінскай рабочай групы высокага ўзроўню па пытаннях узаемнага гандлю, на якім бакі ўзгаднілі алгарытм дзеянняў па зняцці абмежавальных мер па ўзаемным гандлі.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык заявіў БелаПАН, што знешнепалітычнае ведамства вітае гэтае рашэнне. "Украінскім бокам былі ўспрыняты довады беларускага боку, агучаныя ў ходзе двух раўндаў пасяджэнняў беларуска-ўкраінскай рабочай групы высокага ўзроўню па пытаннях узаемнага гандлю ў кастрычніку і снежні 2015 года ў Кіеве і Мінску, аб тым, што пастанова Савета міністраў Беларусі ад 6 жніўня 2015 года № 666 у дачыненні да санітарна-гігіенічнай экспертызы спажывецкіх тавараў накіравана не на абмежаванне ўзаемнага гандлю, а на абарону здароўя насельніцтва і не наносіць урону ўкраінскаму боку", — адзначыў Мірончык.

"Мяркуем, што адмена Украінай спецыяльнай пошліны ў дачыненні да беларускай прадукцыі будзе садзейнічаць далейшаму ўстараненню бар`ераў ва ўзаемным гандлі Беларусі і Украіны і створыць перадумовы для нарошчвання тавараабароту паміж нашымі краінамі", — упэўнены ў беларускім міністэрстве.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 15 студзеня 2016
 
Дата публикации:15.01.2016
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:981
 
Ключевые слова:
Украина Спецпошлина Товарооборот Санитарно-гигиеническая экспертиза
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме