https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Былыя кіраўнікі Літвы — Адамкус і Ландсбергіс — патрабуюць спыніць будаўніцтва БелАЭС


Двое былых кіраўнікоў Літвы — экс-прэзідэнт Валдас Адамкус і першы фактычны кіраўнік незалежнай Літвы Вітаўтас Ландсбергіс — патрабуюць "зрабіць усё, каб будаўніцтва атамнай станцыі ў Астраўцы было неадкладна спынена".
Іх зварот да ўрада таксама падпісалі кіраўнік апазіцыйнай партыі Саюз айчыны — Літоўскія хрысціянскія дэмакраты Габрыэлюс Ландсбергіс, лідар апазіцыйнага Літоўскага ліберальнага руху Элігіюс Масюліс і старшыня Літоўскага саюза сялян і зялёных Рамунас Карбаўскіс.

"У адпаведнасці з графікам работ, Беларускую АЭС (БАЭС) намячаецца падключыць да электрасеткі ўжо праз тры гады. Небяспечная станцыя будзе падключана да ўжо наяўных магутных ліній электраперадачы, ужо працягнутых у Вісагінас, і тых, якія плануецца працягнуць у Круоніс, так што вырабленая там электраэнергія бескантрольна напоўніць нашу краіну з усялякімі эканамічнымі і палітычнымі наступствамі ", — гаворыцца ў звароце.

Падкрэсліваецца, што ў такім выпадку Літва "стане не толькі палітычна залежнай ад гэтага небяспечнага вытворцы электраэнергіі, але і на грошы ад продажу гэтай электраэнергіі сама будзе фінансаваць праект, небяспечны і, магчыма, пагібельны для Літвы".

"Не ўпускаючы Астравецкую электраэнергію ў Літву і не купляючы яе, а таксама не дазваляючы карыстацца рэзервовымі магутнасцямі электраэнергетычнай сістэмы Літвы, мы можам стварыць для выканаўцаў праекта вельмі цяжка пераадольныя перашкоды, ускладніць яго рэалізацыю і магчымасці ў плане акупнасці. Разумеючы ўсё гэта, мы звяртаемся да урада Літвы і адначасова да ўсіх міжнародных арганізацый з патрабаваннем зрабіць усё, каб будаўніцтва Беларускай АЭС у Астраўцы неадкладна было спынена", — гаворыцца ў звароце.

Як адзначаецца ў дакуменце, урад Літвы тым самым павінен забяспечыць, каб выпрацаваная на БелАЭС электраэнергія ні пры якіх акалічнасцях не трапіла ў Літву і праз Літву, а таксама каб яна ніколі не прадавалася на яе рынку.

У сваю чаргу літоўскі міністр энергетыкі Рокас Масюліс заявіў, што ініцыяваная кансерватарамі і падтрыманая некалькімі партыямі заява ўраду Літвы з нагоды будаўніцтва БелАЭС з`яўляецца перадвыбарным палітыканствам. Паводле слоў Масюліса, замест таго каб шукаць вінаватых, палітыкам краіны варта было б праявіць адзінства пры вырашэнні гэтай праблемы.

"Урад ужо даволі даўно працуе над гэтым пытаннем, і зроблена ўжо нямала. Шкадую, што гэта пытанне залучаецца ў перадвыбарчы парадак дня. Замест таго каб шукаць шляхі, як праявіць адзінства пры вырашэнні гэтага пытання, па якім ва ўсіх палітычных партый ёсць кансэнсус, гэта пытанне цяпер падымаецца так, быццам бы ніякага рашэння па гэтым пытанні ніхто не шукае. Яшчэ большае шкадаванне выклікае тое, што ёсць такі элемент варожага падбухторвання, што нават людзі шаноўныя, як прэзідэнт Валдас Адамкус і спадар Вітаўтас Ландсбергіс, ўключаюцца ў кампанію ", — заявіў Масюліс агенцтву BNS.

Беларуская АЭС узводзіцца прыкладна за 20 кіламетраў ад Астраўца (Гродзенская вобласць) па праекце расійскай кампаніі "Атамбудэкспарт". Генеральным праекціроўшчыкам і падрадчыкам выступае расійская кампанія ААТ "НІАЭП" — ЗАТ "АСЭ".

Станцыя будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2.400 МВт. Увод у эксплуатацыю першага блока запланаваны на лістапад 2018 года, другога — на ліпень 2020-га.

БелаПАН
Мінск, 22 студзеня 2016
 
Дата публикации:22.01.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:534
 
Ключевые слова:
Литва Белорусская АЭС Евросоюз Энергетика Астравец
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме