https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі адзначае наяўнасць вялікага попыту на прадукцыю айчынных нафтаперапрацоўчых заводаў


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы кадравыя рашэнні і ўзгадняючы назначэнне Алега Жэбіна генеральным дырэктарам ААТ «Нафтан».
Раней новы кіраўнік прадпрыемства працаваў на пасадзе намесніка генеральнага дырэктара (па хімічнай вытворчасці) — дырэктарам завода «Палімір» ААТ «Нафтан».

«Нафтан» і Мазырскі НПЗ — яны пад павелічальным шклом. Глядзіце, каб у нас тут быў парадак. Нібыта ж выраўняліся там па рабоце заводы. І расіяне малайцы, Прэзідэнт Расіі. Вельмі дапамаглі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Сыравінай забяспечаны, стабільна працуюць», — пацвердзіў Алег Жэбін.

Прэзідэнт падкрэсліў: калі трэба больш сыравіны — гэта не праблема. Галоўнае — каб складвалася эканоміка. «Сыравіны, калі вам трэба больш, дык гэта не пытанне. Калі эканоміка будзе не горшая, а лепшая — калі ласка, з сыравінай не пытанне. Збыт таксама ёсць. Попыт велізарны. Як мяне інфармуюць экспарцёры, колькі дасце, столькі мы і прададзім, гэта значыць, у любой сітуацыі можна працаваць. Таму поспехаў вам», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 28 ліпеня 2023
 
Дата публикации:28.07.2023
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:267
 
Ключевые слова:
Нефтепереработка Нафтан Мазыр Кадровые перестановки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме