Згодна з дакументам, стаўкі экспартных пошлін на сырую нафту, мазут, бітум нафтавы, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты складаюць $16,9 за 1 т (раней — $15,6 за 1 т), на прамагонны бензін — $9,2 за 1 т (раней — $8,5 за 1 т), на таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, масла змазачнае — $5 за 1 т (раней — $4,6 за 1 т).
Пастанова ўступае ў сілу з 1 жніўня.
Звязда, 1 жніўня 2023