У прыватнасці, як паведамляе прэс-служба ўрада, у сакавіку ў Токіа будзе прадстаўлена нацыянальная экспазіцыя на 41-й Міжнароднай выставе прадуктаў харчавання і напояў "Фудэкс Джапан". Таксама ў сакавіку, але ўжо ў расійскім Санкт-Пецярбургу, будзе прадстаўлена нацыянальная экспазіцыя Рэспублікі Беларусь на міжнароднай выставе-кангрэсе "Высокія тэхналогіі. Інавацыі. Інвестыцыі".
Па традыцыі нацыянальная экспазіцыя Беларусі будзе прадстаўлена на Гановерскім прамысловым кірмашы ў Германіі ў красавіку.
У красавіку—маі запланавана нацыянальная выстава Беларусі ў Грузіі.
Нацыянальныя экспазіцыі Беларусі будуць таксама прадстаўленыя на міжнародных выставах у Тэгеране, Санта-Крусе, Горне Радгоне, Ханоі і Нью-Дэлі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 24 снежня 2015
Мінск, 24 снежня 2015