Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту ў студзені-лістападзе 2015 года склаўся ў суме Br21,7 трлн, або 2,7 працэнта да валавога ўнутранага прадукту.
"Сфарміраваны, галоўным чынам, за кошт вывазных мытных пошлін на нафтапрадукты прафіцыт рэспубліканскага бюджэту накіраваны на пагашэнне дзяржаўнага доўгу", - адзначылі ў Мінфіне.
Прафіцыт бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень-лістапад 2015 года склаў Br21,3 трлн, або 2,7 працэнта да ВУП. Даходы бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання склаліся ў суме Br332,4 трлн, або 88,1 працэнта ўдакладненага гадавога плана.
Даходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br152,8 трлн (92,9 працэнта). За студзень-лістапад 2015 года паступленне ПДВ склала Br67,8 трлн, або 88,8 працэнта ўдакладненага гадавога плана.
Падатку на прыбытак паступіла Br18,2 трлн (88,4 працэнта). Акцызы паступілі ў суме Br17,7 трлн (90 працэнта). Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі Br35,5 трлн (94,1 працэнта), паступленні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва - Br94,2 трлн (81,4 працэнта).
Па стане на 1 снежня 2015 года запазычанасць па падатках і зборах склала Br1,1 трлн. Расходы бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень-лістапад 2015 года склалі Br311,1 трлн, або 84,7 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Расходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br131,1 трлн (85,1 працэнта). На агульнадзяржаўную дзейнасць накіравана Br52,8 трлн (80,1 працэнта), на фінансаванне нацыянальнай эканомікі - Br33,3 трлн (82,6 працэнта), на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі, Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва) - Br192,8 трлн (86,9 працэнта).
5 студзеня 2016, Мінск
БЕЛТА