Кіраўнік дзяржавы выказаў удзячнасць Міхаілу Орду за ўдзел у выбарчай кампаніі. "Мы гэтага абсалютна не ўтойваем, маладзёжныя арганізацыі і вы разам з органамі ўлады зрабілі больш, чым хто-небудзь для таго, каб на дастойным узроўні правесці гэту перадвыбарную кампанію. Вы былі на перадавой, можна сказаць, на лініі фронту, сустракаліся з людзьмі, даводзілі да ведама людзей усё, што адбываецца, прасілі іх там, дзе гэта трэба. Людзі нам адказалі дабром, і ў гэтым вялікая ваша заслуга, асабліва прафсаюзнага актыву", - сказаў Прэзідэнт.
"Цяпер наша задача - фарміраваць там, дзе гэта трэба, кіруючы касцяк вертыкалі ўлады і не падмануць людзей. Гэта галоўная наша задача. Хоць мы там і не абяцалі нейкія залатыя горы, тым не менш людзі ж заўсёды чакаюць лепшага і трэба максімальна зрабіць гэта лепшае", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што яго цікавіць настрой людзей у працоўных калектывах з улікам існуючай сітуацыі ў эканоміцы.
"Год будзе вельмі складаным. І самі вінаваты, асабліва нашы суседзі нарабілі праблем больш, чым дастаткова. І напэўна, яшчэ спатрэбяцца гады, каб іх вырашаць. Гэта іх праблемы, але праблемы і нашы, паколькі гэта асноўныя нашы рынкі - Расія, Украіна, Казахстан. З Еўрасаюзам усё не так проста. Нашу прадукцыю туды, ведаеце, пускаюць цераз пень-калоду. Яны вельмі моцна абаранілі свой рынак, туды не прарвешся з той прадукцыяй, якая ёсць у нас. У плане таго, што мы вырабляем тую наменклатуру, якая ў іх ёсць - тыя ж трактары, аўтамабілі, прадукты харчавання, адзенне. Нават калі мы па якасці і цане лепшыя, нас усё роўна туды не пусцяць, прынамсі, прабівацца туды вельмі складана", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Таму выходзім далей, на далёкую дугу, праз В`етнам, Інданезію, Блізкі Усход, Афрыку, Лацінскую Амерыку, там спрабуем нешта прадаць, у Злучаныя Штаты Амерыкі, дзе вельмі выгадны рынак, неяк пакрыху. Але гэта ўсё няпроста. Людзі павінны гэта разумець", - дадаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся таксама аб тым, якія даручэнні засталіся нявыкананымі пасля VII З`езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўсё, што было абяцана на з`ездзе, неабходна рэалізаваць. Міхаіл Орда адзначыў, што ўдалося вырашыць многія пытанні, якія хвалююць працоўных.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў цэнтры ўвагі павінна заставацца сацыяльная абарона людзей, а таму дзяржаўная сацыяльная мадэль застаецца нязменнай. Агульная задача і органаў дзяржаўнага кіравання, і прафсаюзаў - гэта захаванне рабочых месц, сацыяльна-прававая абарона працоўных.
Кіраўнік дзяржавы праінфармаваны, што Федэрацыя прафсаюзаў бачыць тэндэнцыю скарачэння работнікаў, непрадаўжэння кантрактаў і скарачэння потым вакансій. У сувязі з гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што так быць не павінна. ФПБ унесла прапанову аб удасканаленні заканадаўства ў пытанні, калі прадпрыемства падпадае пад санацыі і работнікам няма каму плаціць кампенсацыі.
У прыватнасці, прапануецца разгледзець пытанне аб стварэнні кампенсацыйнага фонду, з якога можна было б выплачваць работнікам кампенсацыі ў выпадку, калі на прадпрыемстве няма чаго прадаваць і няма фінансавых сродкаў для выплат. Акрамя таго, Федэрацыя прафсаюзаў прапануе максімальна пашырыць рынак страхавых паслуг на выпадак беспрацоўя.
Прэзідэнт таксама праінфармаваны аб сітуацыі на старэйшым прадпрыемстве краіны - ААТ "Магілёўскі завод "Строммашына". Тут назбіралася вялікая колькасць даўгоў, што не дае прадпрыемству выйсці на бясстратную вытворчасць. Кіраўніку дзяржавы перададзена просьба дапамагчы калектыву прадпрыемства з заказамі, што дасць магчымасць заводу палепшыць фінансавы стан і выйсці на ўстойлівую работу. Размова ішла таксама аб сітуацыі на шэрагу іншых прадпрыемстваў.
Прэзідэнт даў адпаведныя даручэнні, якія Федэрацыя прафсаюзаў будзе выконваць сумесна з урадам.
22 снежня 2015, Мінск
БЕЛТА