https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Распачатая вытворчасць па справе аб банкруцтве СЗАТ "Шклозавод "Ялізава"


Эканамічны суд Магілёўскай вобласці паведамляе, што пастановай суда ад 27 лістапада распачатая вытворчасць на падставе заявы даўжніка — беларуска-аўстрыйскага СЗАТ "Шклозавод "Ялізава" аб прызнанні яго банкрутам.
Як вынікае з папярэдняга заключэння дэпартамента па санацыі і банкруцтве Міністэрства эканомікі, пададзенага на запыт суда, паводле вынікаў фінансава-гаспадарчай дзейнасці шклозавод на працягу 2014 года — першай паловы 2015-га атрымаў чыстую страту больш як на 360 млн. рублёў, прадпрыемства з`яўляецца неплацежаздольным і яго неплацежаздольнасць набывае ўстойлівы характар.

"Дакументы, прыкладзеныя да заявы даўжніка, сведчаць аб тым, што паводле даных бухгалтарскага ўліку кошт актываў таварыства, за якія можна пагасіць крэдыторскую завінавачанасць, удвая меншая, чым доўг, што ўтварыўся ў прадпрыемства перад крэдыторамі", — адзначаюць у судзе.

Паводле вынікаў судовага пасяджэння ўстаноўлены ахоўны перыяд для прадпрыемства і прызначаны часовы кіраўнік. Пытанне аб распачынанні конкурснай вытворчасці ў дачыненні да завода будзе вырашанае ў студзені 2016 года, удакладнілі ў судзе.

У кастрычніку кіраўніцтва прадпрыемства ўжо спрабавала падаць заяву аб банкруцтве, аднак тады яна не было прынятая з-за недакладнасцяў у дакументах.

Шклозавод у Ялізаве, як і мінскі завод "Мотавела", кіраўніком якога паводле рашэння прэзідэнта зараз прызначаны экс-старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, належыць бізнесмену Аляксандру Мураўёву, які ўзначальвае аўстрыйскую фірму ATEC Holding.

Мураўёў і шэраг службовых асоб "Мотавела" былі затрыманыя ў пачатку чэрвеня. У дачыненні да іх вядзецца следства на падставе ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі).

Як растлумачыў у чэрвені старшыня КДБ Валерый Вакульчык, сваімі дзеяннямі затрыманыя "закраналі правы і законныя інтарэсы больш як трох тысяч работнікаў і акцыянераў прадпрыемства", прычыніўшы ўрон у асабліва буйным памеры. У якасці супрацьпраўнай дзейнасці затрыманых ён таксама назваў вываз капіталу і абсталявання.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 4 снежня 2015
 
Дата публикации:04.12.2015
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1174
 
Ключевые слова:
Александр Муравьёв Мотовело Елизово Банкротство Стеклозавод
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме