https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Падставы для абмеркавання цаны на пастаўляемую ў Беларусь нафту ёсць


Такое меркаванне выказаў намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.
"Цэны рэзка знізіліся. Ёсць падставы, каб абмяркоўваць, па якіх цэнах павінна пастаўляцца і купляцца нафта. Створана рабочая група, яна праводзіць аналіз. Там прадстаўнікі "Лукойла", "Сургутнафтагазу", "Газпрамнафты" і "Раснафты" і, зразумела, нашага "Белнафтахіма", - сказаў Уладзімір Сямашка, каментуючы інфармацыю ў СМІ аб тым, што беларускі бок прапануе расійскім пастаўшчыкам перагледзець формулу цаны на пастаўляемую нафту.

Беларусь і Расія ўзгаднілі пастаўкі нафты ў 2016 годзе ў аб`ёме 24 млн т, што на 1 млн т больш, чым у бягучым годзе. Пры гэтым віцэ-прэм`ер падкрэсліў, што ўся нафта будзе пастаўляцца трубаправодным транспартам. Раней у расійскіх СМІ з`явілася інфармацыя, што канцэрн "Белнафтахім" прапанаваў расійскім кампаніям, якія пастаўляюць нафту ў Беларусь, перагледзець формулу цаны. Размова ідзе аб павелічэнні дысконту яшчэ як мінімум на $5 за тону.

26 лістапада 2015, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА
 
Дата публикации:26.11.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:431
 
Ключевые слова:
Белнефтехим Беларусь-Россия Ценообразование Нефтепереработка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме