Таміслаў Нікаліч падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за неацэнную падтрымку, якую Беларусь аказвае Сербіі.
"Наша дружба моцная, і такім павінна быць наша эканамічнае супрацоўніцтва", - упэўнены Прэзідэнт Сербіі. Ён звярнуў увагу, што сумеснымі намаганнямі Беларусь і Сербія нарасцілі тавараабарот, які ў 2014 годзе склаў $250 млн. Бакі ўсведамляюць, што гэты паказчык можа быць значна лепшым, і маюць намер працаваць у гэтым напрамку, адзначыў Таміслаў Нікаліч.
19 лістапада прэзідэнты падпісалі заяву, у якой адзначаецца неабходнасць павялічыць тавараабарот і знайсці новыя магчымасці для эканамічнага супрацоўніцтва, павелічэння ўзроўню жыцця грамадзян Беларусі і Сербіі.
19 лістапада 2015, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА