Форум пройдзе ў дзелавым цэнтры Стамбула ў атэлі "Інтэркантыненталь".
У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі абмяркуюць магчымасці інвестыцыйнага супрацоўніцтва, асаблівасці і перавагі бізнес-партнёрства з беларускім бокам.
"Праграма форуму прадугледжвае выступленні афіцыйных асоб Беларусі і Турцыі, правядзенне пленарнага пасяджэння ў фармаце панэльных дыскусій па трох узбуйненых блоках: макраэканоміка, інвестыцыйны клімат, прэзентацыя інвестыцыйных праектаў і пляцовак Беларусі. Мы запрашаем зацікаўленых да ўдзелу ў мерапрыемстве", - адзначылі ў НАІП.
У час мерапрыемства пройдуць двухбаковыя сустрэчы і перагаворы членаў беларускай дэлегацыі з афіцыйнымі асобамі Турцыі, прадстаўнікамі буйных турэцкіх холдынгаў і кампаній, кіраўніцтвам буйнейшых дзелавых асацыяцый. Акрамя таго, будзе арганізавана выстаўка перспектыўных інвестыцыйных праектаў і пляцовак.
Удзел у Беларускім інвестыцыйным форуме прымуць амаль 450 прадстаўнікоў бізнесу і афіцыйныя асобы дзвюх краін. У склад беларускай дэлегацыі ўвойдуць прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства эканомікі, Міністэрства замежных спраў, Нацыянальнага банка, ААТ "Банк развіцця", Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, СЗАТ "Кампаніі па развіцці індустрыяльнага парка", адміністрацый СЭЗ "Магілёў" і СЭЗ "Гроднаінвест".
19 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА