https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка гатовы на любыя пераўтварэнні і рэформы


Пра гэта Прэзідэнт Беларусі заявіў 11 кастрычніка пасля галасавання на выбарчым участку № 1 у Мінску.
Разам з тым ён заявіў, што не мае намеру адступаць ад свайго галоўнага прынцыпу кіравання дзяржавай. "Усё павінна быць спакойна, без рэвалюцый, асабліва ў эканоміцы, — упэўнены Лукашэнка. — Я гэтую эканоміку не толькі вывучаў ужо ў сталым узросце, але і памацаў рукамі. Эканоміка ніколі не пацерпіць, калі ты яе будзеш ламаць цераз калена". 

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што 20 гадоў "ішоў эвалюцыйным шляхам", які калі "не адразу выведзе на вынікі, але не балюча будзе народу". 

Лукашэнка заявіў, што "гатовы на любыя мерапрыемствы і любыя рэформы". "Але ці вытрымаеце вы гэта? Ці трэба вам гэта? Гатовы зрабіць так, як хочаце. Ніхто не можа папракнуць мяне, што я дзейнічаў усе гэтыя гады насуперак жаданню народа. Калі дасце карт-бланш на любую ломку і кардынальныя пераўтварэнні, я гэта зраблю. Але лепш ісці эвалюцыйным шляхам", — падкрэсліў ён. 

Паводле слоў Лукашэнкі, "любы лідар павінен ісці ўпоравень са сваім народам, апярэджваючы яго толькі на паўкрок".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 11 кастрычніка 2015
 
Дата публикации:11.10.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:688
 
Ключевые слова:
Белорусская экономическая модель Реформы Выборы в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме