Міністр павіншаваў педагагічны калектыў МДЛУ з Днём настаўніка і Міжнародным днём перакладчыка. Адзначыў, што праца выкладчыкаў замежных моў спрыяе разнастайным міжнародным сувязям і кантактам, дазваляе размаўляць з усім светам на "адной мове", разумець і быць зразуметымі партнёрамі Беларусі і служыць на карысць людзей, грамадства і дзяржавы.
Міністр расказаў пра дыпламатычнае прасоўванне Беларусі па ўсім свеце, рэалізацыю яе шматвектарнай знешняй палітыкі, што грунтуецца на нацыянальных інтарэсах, паведамляе прэс-служба МЗС.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 6 кастрычніка 2015
Мінск, 6 кастрычніка 2015