Аляксандр Лукашэнка цікавіўся пытаннямі бяспекі. Ён звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што пры ўзвядзенні Беларускай АЭС ні ў якім разе не трэба спяшацца. Прэзідэнта запэўнілі, што пры ўсіх работах захоўваюцца чатыры этапы кантролю. Уладзімір Сямашка падкрэсліў, што будаўніцтва вядзецца ў адпаведнасці са строгім рэгламентам захавання якасці.
Згодна з генеральным кантрактам узвядзенне першага энергаблока павінна завяршыцца ў 2018 годзе, другога энергаблока - у 2020 годзе. Цяпер вядуцца работы на асноўных будынках і збудаваннях энергаблокаў нумар 1 і нумар 2, а таксама дапаможных аб`ектах электрастанцыі. У 2016 годзе плануецца пачаць мантаж ядзернага рэактара, турбіны, парагенератараў, зварцы галоўнага цыркуляцыйнага трубаправода. Цяпер усё абсталяванне працяглага цыкла вырабу выбрана і заключаны кантракты на яго вытворчасць.
Для Беларускай АЭС закантрактавана абсталяванне на суму крыху больш за $2 млрд. Асноўная пастаўка абсталявання плануецца з 2016 года.
9 кастрычніка 2015, Астравец
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
Для Беларускай АЭС закантрактавана абсталяванне на суму крыху больш за $2 млрд. Асноўная пастаўка абсталявання плануецца з 2016 года.
9 кастрычніка 2015, Астравец
Таццяна Паляжай - БЕЛТА