Паводле яго слоў, Беларусь назапасіла "ўнікальны вопыт пераўтварэнняў, якім можа ганарыцца". "Калі браць апошняе 20-годдзе, то менавіта вопыт Беларусі па захаванні і развіцці прамысловага патэнцыялу, развіцці сацыяльнай сферы і стварэнні ўмоў для эфектыўнай работы аказаўся самым цікавым", — сказаў Зюганаў.
Ён паведаміў, што былі падрыхтаваныя тры фільмы аб вопыце работы беларускай прамысловасці, сельскай гаспадаркі і камунальна-энергетычнага комплексу. "Я гэтыя работы прадстаўляў прэзідэнту Расіі Пуціну. І павінен сказаць, што гэтым зацікавіліся многія рэгіёны Расійскай Федэрацыі, асабліва там, дзе створаны народныя прадпрыемствы, якія ва ўмовах крызісу аказаліся самымі эфектыўнымі", — зазначыў старшыня КПРФ.
Зюганаў паведаміў, што "пабываў на шэрагу прадпрыемстваў і яшчэ раз пераканаўся ў тым, што беларуская прамысловасць нават ва ўмовах крызісу працуе ўстойліва, і ёсць шмат цікавых распрацовак, якія ўяўляюць цікавасць для ўсёй нашай еўразійскай прасторы".
БелаПАН, 9 кастрычніка 2015